БЕЛ Ł РУС

З Акрэсьціна выйшлі ўсе асуджаныя за Дзень Волі

9.04.2008 / 15:48

ЗП, ЯС

Дадаліся фотаздымкі Юліі Дарашкевіч

Апошнім выйшаў на свабоду Артур Фінькевіч.

Зьмітра Дашкевіча выпусьцілі а 14-й, хоць пратакол быў аформлены а 19.30. Пакуль выпусьцілі толькі яго.

Зьміцер кажа, што сядзеў у адной камэры з журналістам НН Сямёнам Печанком, маладафронтаўцам Уладзімерам Сяргеевым, прадпрымальнікам Віктарам Калеем. Яны таксама павінны выйсьці сёньня на волю, адседзеўшы 15 сутак за ўдзел у Дні Волі.

Паводле Дашкевіча, Сямён Печанко трымаўся бадзёра, шмат жартаваў. Суткі праляцелі хутка.

Нязвыкла для Зьмітра Дашкевіча было толькі тое, што ў камэру нельга было перадаваць ежу. Ён упершыню сядзеў на сутках па новым адміністрацыйным кодэксе.

***

А 16.30 выйшаў на волю Дзяніс Карноў. Яго таксама павінны былі выпусьціць а 19.30. Хлопец вырашыў дачакацца сваіх сукамэрнікаў


А 16.48 выйшаў на волю Віталь Акімаў.


17:16 Да брамы турмы вярнуўся Зьміцер Дашкевіч з бацькамі. Ён мае намер дачакацца сяброў


Зьміцер Дашкевіч з бацькамі

17:22 Выпусьцілі журналіста "НН" Сямёна Печанка. Пазьней выйшаў Павал Севярын і Ільля Богдан.



Ільля Богдан з маці

19:12 Выйшаў Уладзімер Сяргееў.


19:21 Выйшаў прадпрымальнік Віктар Калей.


19:26Апошнім выпусьцілі Артура Фінькевіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула