БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Тайланд абмяркоўваюць магчымасць спрашчэння візавага рэжыму

27.01.2016 / 17:32

Як паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі, гэта тэма закраналася сёння на сустрэчы ў Бангкоку Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Каралеўстве Тайланд па сумяшчальніцтве Валерыя Садохі з намеснікам міністра замежных спраў Тайланда Вірасакдзі Футракулам.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, уключаючы абмен візітамі дэлегацый, далейшае пашырэнне дагаворна-прававой базы, завяршэнне працэдур узаемнага назначэння ганаровых консулаў. На сустрэчы разгледжаны таксама пытанні, звязаныя з заснаваннем міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

У час размовы адбыўся таксама зацікаўлены абмен думкамі па ключавых пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула