БЕЛ Ł РУС

Урад рэкамендаваў пашырыць ільготы навучэнцам на праезд у транспарце

27.01.2016 / 20:13

Урад рэкамендаваў мясцовым уладам пашырыць ільготы вучням пры праездзе ў грамадскім транспарце. Гаворка ідзе пра аўтобусы, маршруткі і электрычкі. Магчымыя льготы прадугледжаны ў пастанове Савета міністраў Беларусі ад 26 студзеня 2016 года №58. Дакумент уносіць змены ў пастанову № 202 «Аб Некаторых пытаннях праезду навучэнцаў».

Канчатковае рашэнне аб падтрымцы навучэнцаў будуць прымаць мясцовыя ўлады, улічваючы наяўнасць сродкаў у бюджэце.

Сам факт прыняцця такой пастановы можа азначаць, што ўрад рыхтуе новае павышэнне тарыфаў на праезд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула