БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на волю Сямён Печанко

9.04.2008 / 21:36

Nashaniva.com

Дадаліся фатаздымкі і відэа

Журналіст «НН» вызвалены з Акрэсьціна пасьля адбыцьця 15 сутак арышту.

Пасьля адбыцьця 15 сутак арышту выйшаў на волю журналіст НН Сямён Печанко.

Відэа Алеся Бондара

Нагадаем, што Сямён Печанко быў затрыманы 25 сакавіка, калі выконваў свае прафэсійныя абавязкі: асьвятляў для сайту падзеі Дня Волі.

На наступны дзень судом Маскоўскага раёну сталіцы (судзьдзя -- Тамара Ўнукевіч) Сямён Печанко быў асуджаны на 15 сутак адміністрацынага арышту.

Журналісту паставілі ў віну тое (паказаньні г.зв. "сьведкаў"), што падчас затрыманьня Сямён Печанко крычаў "Ганьба" і "Жыве Беларусь". Адзін зь міліцыянтаў-сьведкаў таксама сказаў, што ў журналіста з сабой быў сьцяг.

У журналіста быў на грудзях выяўны бэдж, ён ня меў з сабой сьцяга і выконваў прафэсійныя абавязкі.

АГ


З жонкай Тацянай

Фота Юліi Дарашкевіч

Глядзі яшчэ:
Сьведкі: Сямён нічога не выкрыкваў і меў з сабой фотаапарат
Хто такі Сямён Печанко

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула