БЕЛ Ł РУС

Су-27 праляцеў за шэсць метраў ад амерыканскага самалёта-разведчыка над Чорным морам

29.01.2016 / 07:56

Расійскі знішчальнік Су-27 праляцеў за шэсць метраў ад амерыканскага самалёта-разведчыка RC-135U. Пра гэта паведамляе The Washington Free Beacon са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Інцыдэнт адбыўся 25 студзеня ў міжнароднай паветранай прасторы над Чорным морам.

Як заявіла Fox News прадстаўнік Мінабароны ЗША Мішэль Балданза, манеўр расійскага самалёта быў «небяспечным і непрафесійным». Па словах аднаго з суразмоўцаў The Washington Free Beacon, у выніку інцыдэнту была парушаная кіравальнасць RC-135U.

Прадстаўнікі расійскіх уладаў пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула