БЕЛ Ł РУС

FAZ: Расія можа наўмысна кансерваваць канфлікт у Сірыі, каб падтрымліваць паток бежанцаў у ЕС

29.01.2016 / 12:43

СГ

Аўтар FAZ Райнхард Фезер мяркуе, што Крэмль можа быць не зацікаўлены ў хуткім заканчэнні вайны ў Сірыі.

«У ходзе ваеннага канфлікту ва Украіне Крэмль беспаспяхова спрабаваў раскалоць Еўрасаюз, — піша журналіст. — Цяпер гэты раскол можа з-за адбыцца крызісу вакол бежанцаў, якія хлынулі ў Еўропу з прычыны вайны ў Сірыі. Таму, мякка кажучы, нельга быць упэўненым у тым, што Крэмль на самай справе зацікаўлены ў хутчэйшым заканчэнні грамадзянскай вайны ў Сірыі. Расія ў Сірыі — гэта фактар сілы, але ніяк не партнёр», — падсумоўвае Фезер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула