БЕЛ Ł РУС

«Белая Русь» будзе прыцягваць у сваё аб'яднанне студэнтаў старэйшых курсаў

30.01.2016 / 15:16

Nashaniva.com

Старшыня рэспубліканскага ГА «Белая Русь» Аляксандр Радзькоў на пасяджэнні Рэспубліканскага Савета гэтай арганізацыі заявіў, што арганізацыя мае прыцягваць у свае шэрагі лепшых студэнтаў старэйшых курсаў.

«Сённяшняя студэнцкая моладзь — гэта ў блізкай будучыні кіруючая эліта нашай краіны. Цяперашнім студэнтам, магістрантам, аспірантам трэба будзе ўзначаліць працоўныя калектывы на розных узроўнях: ад цэха да міністэрства. І як важна, каб яны ўмелі спланаваць і арганізаваць працу, з'яднаць калектыў «, — заявіў кіраўнік грамадскага аб'яднання.

Аляксандр Радзькоў нагадаў, што 2015-ы быў Годам моладзі. «Белая Русь» летась не толькі шукала новыя формы працы з маладым пакаленнем, але выяўляла праблемы ў гэтым асяроддзі.

«Мы, напрыклад, былі ўважлівыя да праблем студэнцкай моладзі. Яна заўсёды павінна быць у поле зроку адказных асоб, — сказаў ён. —

Калі са студэнтамі ня працаваць, гэтая маладая сіла, часам пад самымі зручнымі лозунгамі, можа быць скіраваная ў дэструктыўных мэтах».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула