Мемарыял Нямцову на Вялікім Маскварэцкім мосце знішчылі, кветкі скралі
Намеснік старшыні партыі ПАРНАС Ілля Яшын распавёў, што «народны мемарыял» на Вялікім Маскварэцкім мосце, дзе забілі Барыса Нямцова, знішчаны ўжо трэці раз за месяц.
Фота ТАСС
Яшын растлумачыў, што ў ноч на 30 студзеня мемарыял знік: супрацоўнікі прадпрыемства «Гармост» звезлі кветкі і плакаты, а таксама «зламалі фатаграфіі». Перад гэтым паліцыя затрымала двух актывістаў, якія дзяжурылі на мосце. Па вяртанні яны ўбачылі, што мемарыяла няма.
«Народны мемарыял», паводле словаў Яшына, ужо руйнавалі 14 і 20 студзеня. Актывісты ПАРНАСА размаўлялі з прадстаўнікамі прадпрыемства «Гармост». Аднак дамоўленасці не выконваюцца, прызначаныя арганізацыяй адказныя не сочаць за сітуацыяй і разбор мемарыяла паўтараецца зноў.
Ілля Яшын упэўнены, што сітуацыя мае палітычную падаплёку. Магчыма, улады спадзяюцца, што актывісты перастануць аднаўляць «народны мемарыял», дадаў ён.