БЕЛ Ł РУС

Турцыя заявіла пра новае парушэнне турэцкай паветранай прасторы расійскім самалётам

30.01.2016 / 21:26

Nashaniva.com

Reuters.com

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што хоча сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пасля інцыдэнту з расійскім вайсковым самалётам.

Пра гэта ў суботу паведамляе агенцтва Reuters.

Раней у суботу МЗС Турцыі заявіла, што вайсковы самалёт РФ парушыў у пятніцу турэцкую паветраную прастору.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні, а ў суботу, 30 студзеня, расійскага пасла выклікалі ў міністэрства замежных спраў Турцыі для тлумачэнняў.

Па дадзеных Анкары, расійскі самалёт Су-34 некалькі разоў папярэдзілі на англійскай і рускай мовах, перш чым той заляцеў ў турэцкую паветраную прастору. Акрамя таго, знешнепалітычнае ведамства Турцыі перасцерагае Маскву, што менавіта Расія будзе несці адказнасць за любыя «небяспечныя» наступствы.

Нагадаем, у лістападзе Турцыя збіла расійскі бамбардзіроўшчык Су-24, задзейнічаны ў ваеннай аперацыі ў Сірыі. У адказ РФ увяла санкцыі на турэцкія прадукты харчавання і тавары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула