БЕЛ Ł РУС

Апытанне: Трамп і Клінтан лідзіруюць у сваіх партыях

31.01.2016 / 08:50

Эксперты мяркуюць, што Трамп, які стартаваў з рэзкіх заяваў, падчас прэзідэнцкай кампаніі будзе больш асцярожным у выказваннях

Апытанні, якія праводзяцца перад унутрапартыйнымі выбарамі Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый, якія пачынаюцца 1 лютага ў амерыканскім штаце Аёва, кажуць аб лідарскіх пазіцыях Дональда Трампа і Хілары Клінтан.

Так, паводле дадзеных апытання, праведзенага газетай Des Moines Register і агенцтвам Bloomberg, за вылучэнне кандыдатам ад рэспубліканцаў Дональда Трампа гатовыя прагаласаваць 28% апытаных. За ім ідзе сенатар ад Тэхаса Тэд Круз з 23%, на трэцім месцы сенатар ад Фларыды Марка Рубіа — 15%.

У лагеры Дэмакратаў за вылучэнне ад партыі Хілары Клінтан гатовыя прагаласаваць 45%, супраць 42% у сенатара ад Вермонта Берні Сандэрса.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца ў лістападзе. Але спачатку выбары праходзяць выключна па партыйнай лініі: рэспубліканцы і дэмакраты галасуюць паасобку і толькі за прадстаўнікоў сваёй партыі — хто стане кандыдатам на выбарах у лістападзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула