БЕЛ Ł РУС

WhatsApp набраў мільярд карыстальнікаў

2.02.2016 / 07:30

Месенджарам WhatsApp штомесяц карыстаецца мільярд чалавек, паведаміла кампанія-ўладальнік прыкладання Facebook.

Такім чынам WhatsApp перасягнуў па колькасці карыстальнікаў уласны месенджар Facebook, якім штомесяц карыстаюцца 800 млн чалавек.

Па дадзеных Facebook, штодзённа праз WhatsApp адпраўляецца 42 млрд паведамленняў і 250 млн відэа.

Сацсетка абвясціла аб куплі WhatsApp у лютым 2014 года, выдаткаваўшы 19 млрд даляраў. Гэтая здзелка стала найбуйнейшай у гісторыі кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула