БЕЛ Ł РУС

Іран перадумаў купляць расейскія танкі

2.02.2016 / 16:33

Nashaniva.com

Іран не будзе закупляць расійскія танкі Т-90 і разлічвае на ўласную вытворчасць падобнай бронетэхнікі.

Пра гэта заявіў камандуючы сухапутнымі войскамі Ірана брыгадны генерал Ахмад Рэза Пурдастан, перадае ТАСС.

«Вытворчасць танкаў у краіне наладжаная. І ў цяперашні час мы не маем патрэбы ў набыцці іх за мяжой. Зыходзячы з магчымасцяў краіны, у цяперашні час набыццё танкаў Т-90 выключана і мы хочам вырабляць бронетэхніку ў сябе ў краіне», — растлумачыў Пурдастан рашэнне іранскага генштаба.

Раней у снежні 2015 года генерал Пурдастан заяўляў, што ўзброеныя сілы Ірана маюць намер закупіць расейскія танкі Т-90 і адпаведная прапанова была перададзеная ў генеральны штаб узброеных сіл Ірана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула