БЕЛ Ł РУС

Мігрантаў у Германіі паселяць у гасцініцах з сістэмай «усё ўключана»

2.02.2016 / 20:56

Nashaniva.com

Праз недахоп месцаў у прытулках для мігрантаў улады Германіі шукаюць альтэрнатыўныя варыянты іх размяшчэння.

Як паведамляе партал EurActiv, чыноўнікі вядуць перамовы аб кантракце на суму каля 600 млн еўра з гасцінічнай сеткай Grand City Hotels.

Гаворка ідзе аб размяшчэнні 10 тысяч чалавек. Мяркуецца, што пражыванне аднаго мігранта ў гатэлі абыдзецца нямецкім падаткаплатнікам у 50 еўра за ноч, або 18 тысяч еўра ў год.

Плануецца, што рассяленне будзе ажыццяўляцца ў гасцініцах з сістэмай «усё ўключана». Акрамя таго, мігрантам дапамогуць адаптавацца ў нямецкім грамадстве. Чакаецца, што гасцінічная сетка, з якой вядуцца перамовы, выдзеліць 22 гатэлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула