БЕЛ Ł РУС

Рыгор Шэрда. Адкрыты ліст

4.02.2016 / 7:55

Nashaniva.com

Усё, цяпер халявы не чакай
(А без яе ты больш не самы-самы!..).
Так, браму зачыніў крэдытны рай —
«Брат і саюзнік» згортвае праграмы…

Сядай у самалёт — ляці, прасі,
Хлусі і падпявай, не бачыш свету.
Цяпер зусім пагана на Русі —
Не да цябе. Там процьма іншых мэтаў.

Рэформы. А іначай — страшны год.
Рэформы. І абыдзецца бяскроўна.
Рэформы. Бо раз’юшыцца народ,
І ўбачыш сам, які ён «памяркоўны»…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула