БЕЛ Ł РУС

Дух мінскіх вуліц: новы сезон. Студзень 2016 ФОТЫ Сяргея Гудзіліна

5.02.2016 / 17:55

Фота Сяргея Гудзіліна

Фатограф «НН» фіксуе разнастайнасць вулічнага жыцця Мінска: жыхароў, гасцей, графіку сталіцы і проста яе мінакоў. Чарговая падборка фотаў апісвае жыццё ў горадзе за першы месяц 2016 года — студзень. За студзеньскі месяц мы перажылі і мароз, і снег, і веснавую слоту, і цяпло.

Пешаход на Нямізе ў вялікі мароз напачатку студзеня.

Дзеці катаюцца з гары ў мікрараёне Паўднёвы Захад.

Дзяўчына праходзіць міма вітрыны гандлёвага дома «На Нямізе».

Пара ўздымаецца ад каналізацыйнага люку на вуліцы Румянцава.

Засыпаная снегам ад цыклона «Даніэла» скульптура ў Міхайлаўскім скверы.

Жанчына між гурбаў снегу на вуліцы Казлова.

Вясна прыйшла ў студзені. Вялікая гурба талага снегу на Нямізе.

Рамонт на вуліцы Карла Маркса.

Прывакзальная плошча.

Падчас штодзённай мітусні мы не заўважаем, чым жывуць вуліцы беларускай сталіцы. Які ў іх рытм? Што на іх адбываецца? Спроба фатаграфаваць Мінск у жанры стрыт-фатаграфіі — гэта жаданне стварыць візуальны зрэз паўсядзённага жыцця беларускага мегаполіса за межамі навіновых падзей. 

Таксама раім падпісацца на Instagram Гудзіліна, дзе цягам месяца будуць з'яўляцца новыя здымкі з мінскіх вуліц.

Глядзіце яшчэ: Дух мінскіх вуліц 2015

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула