БЕЛ Ł РУС

Палякі працягнуць атрымліваць сацыяльныя выплаты ў Вялікабрытаніі

5.02.2016 / 18:3

Польшчы ўдалося адстаяць усе сацыяльныя правы для палякаў, якія працуюць у Вялікабрытаніі, заявіў старшыня кіруючай у Польшчы партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі пасля перамоваў з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам.

Сустрэча адбылася ў пятніцу ў Варшаве.

Кэмеран наведвае краіны ЕС, каб заручыцца падтрымкай краін-сяброў па пытанні змены ўмоў сяброўства Брытаніі ў Еўрасаюзе. Лондан хоча абмежаваць атрыманне сацыяльнай дапамогі мігрантам, і гэта выклікае незадаволенасць у многіх краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Раней Польшча неаднаразова давала зразумець, што не пагодзіцца з любымі прапановамі Лондана, якія б дыскрымінавалі шматлікую польскую дыяспару, што жыве ў Вялікабрытаніі.

Абодва палітыкі заявілі, што задаволеныя вынікамі сустрэчы.

Качыньскі сказаў, што яму ўдалося зрабіць многае для сваіх грамадзян, якія працуюць у Брытаніі, і падкрэсліў, што грамадзяне Польшчы, якіх у Брытаніі налічваецца каля мільёна, працягнуць атрымліваць сацыяльныя дапамогі.

Пасля Польшчы Кэмеран адправіўся ў Данію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула