БЕЛ Ł РУС

Бахрэйн абвясціў пра гатоўнасць накіраваць войскі ў Сірыю

6.02.2016 / 11:57

Nashaniva.com

Следам за Саудаўскай Аравіяй суседні з ёй Бахрэйн абвясціў пра гатоўнасць увесці войскі ў Сірыю ў рамках наземнай аперацыі з мэтай барацьбы супраць «Ісламскай дзяржавы», перадае Reuters.

Бахрэйнскі амбасадар у Вялікабрытаніі Шэйх Фаваз бін Махамед аль-Халіфа заявіў, што Бахрэйн мог бы ўвесці войскі «сумесна з саудаўцамі» ў рамках міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі.

Паводле яго слоў, увесці войскі гатовая яшчэ адна дзяржава Персідскага заліва — Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Паводле слоў пасла, саудаўская ініцыятыва ў Сірыі павінна быць накіраваная на барацьбу як супраць ІД, так і супраць «бесчалавечнага рэжыму Асада».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула