БЕЛ Ł РУС

Рада Бяспекі ААН экстранна збіраецца пасля запуску паўночнакарэйскага спадарожніка

7.02.2016 / 09:51

Nashaniva.com

Рада Бяспекі ААН у нядзелю, 7 лютага, правядзе экстраннае пасяджэнне ў сувязі з запускам КНДР уласнага спадарожніка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе сусветнай арганізацыі, адзначае «Інтэрфакс».

Паседжанне, якое пройдзе ў закрытым рэжыме, склікаецца па ініцыятыве прадстаўнікоў ЗША, Паўднёвай Карэі і Японіі, якія патлумачылі гэта парушэннем Пхеньянам рэзалюцый Рады бяспекі, якія забараняюць КНДР ракетныя пускі з ужываннем балістычных тэхналогій.

Адразу пасля запуску спадарожніка гэтыя краіны выступілі за ўзмацненне жорсткасці міжнародных санкцый у дачыненні да Паўночнай Карэі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула