БЕЛ Ł РУС

Італьянскі "Інтэр" купіў Глеба?

12.04.2008 / 19:33

"Арсэналу" заплацяць за трансфэр 11 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Пры гэтым гадавы заробак футбаліста складзе 2 мільёны фунтаў. Глеб мае замяніць у "Інтэры" вэтэрана Луіша Фігу.


"Інтэр" ўзгадніў умовы 5-цігадовага кантракту з паўабаронцам "Арсэналу" і зборнай Беларусі Аляксандрам Глебам.

Такую інфармацыю распаўсюдзіў шэраг італьянскіх СМІ. На Апэнінах упэўненыя, што міланцы дамовіліся зь беларусам, а "кананірам" заплацяць за трансфэр 11 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Пры гэтым гадавы заробак футбаліста складзе 2 мільёны фунтаў (4 мільёны даляраў). Раней у якасьці прэтэндэнтаў на беларусў называлася "Барсэлёна", але "Інтэр" апярэдзіў канкурэнтаў.

У міланскім клюбе мяркуюць, што беларус ідэальна заменіць вэтэрана Луіша Фігу, які зьбіраецца пакінуць “Інтэр” наступным летам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула