БЕЛ Ł РУС

У Таджыкістане пройдзе рэферэндум аб бестэрміновым прэзідэнцтве

10.02.2016 / 14:30

Парламент Таджыкістана аднагалосна прагаласаваў за правядзенне ў краіне рэферэндуму аб унясенні змяненняў у канстытуцыю, якія дазволяць прэзідэнту абірацца неабмежаваную колькасць разоў.

Грамадзян папросяць выказаць стаўленне да зняцця абмежаванняў на колькасць тэрмінаў кіравання прэзідэнта. Згодна з канстытуцыі, Эмамалі Рахмон, які ўзначальвае краіну з 1994 года, не можа балатавацца ў 2020 годзе.

Таксама папраўкі ўключаюць у сябе абмежаванне на дзейнасць апазіцыйных партый і зніжэнне мінімальнага ўзросту для кандыдатаў у прэзідэнты з 35 да 30 гадоў, што дасць магчымасць абірацца старэйшаму сыну Рахмона, калі бацька ўсё ж вырашыць у 2020 годзе адысці ад спраў.

Чакаецца, што вынікі рэферэндуму будуць станоўчымі для ўлады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула