БЕЛ Ł РУС

Памочнік прэзідэнта: Трэба або павышаць пенсійны ўзрост, або змяншаць сярэдні заробак

10.02.2016 / 22:56

Памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон лічыць, што ў краіне «сама сітуацыя выспявае для павышэння пенсійнага ўзросту».

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта ён заявіў 10 лютага на пленарным пасяджэнні I Форуму працоўнай моладзі.

Па словах Якабсона, у краіне павялічваецца сярэдняя працягласць жыцця, змяняюцца суадносіны працуючых і непрацуючых. «На аднаго работніка сёння становіцца больш непрацуючых»,—  заўважыў Аляксандр Якабсон.

У гэтай сітуацыі ў Беларусі два шляхі: «Каб утрымліваць большую колькасць пенсіянераў за кошт існуючых рамак пенсійнага фонду, неабходна або паменшыць сярэднюю зарплату з тым, каб у пенсійным фондзе былі адпаведныя адлічэнні, або павялічыць пенсійны ўзрост».

Аляксандр Якабсон выказаў здагадку, што павелічэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі пройдзе ў некалькі этапаў

«Гэта не будзе адначасова - 60 і 65 гадоў. Будзе этапнасць. Але грамадства павінна даць згоду. Аб'ектыўна глеба для гэтага саспела», - заявіў ён.

Якабсон таксама звярнуў увагу на тое, што сёння ў свеце застаюцца толькі адзінкі краін, у якіх пенсійны ўзрост такі ж нізкі, як і ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула