Кубак Славакіі. Арганізатары турніру пераблыталі сцягі Беларусі і Германіі
Арганізатары хакейнага Кубка Славакіі пераблыталі сцягі Германіі і Беларусі. Фота журналісцкай акрэдытацыі даслаў карэспандэнт «Прессбола» Вячаслаў Федарэнкаў, які адправіўся з камандай на турнір. У саперніках беларусаў — швейцарцы і гаспадары лёду.
Матч Славакія — Беларусь пройдзе сёння, пачатак - у 19.00.