БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрылася выстава карцін, напісаных у зоне ўкраінскай АТА

12.02.2016 / 11:20

У амбасадзе Украіны ў Мінску адкрылася выстава беларускіх і украінскіх мастакоў, якія вярнуліся з пленэру ў зоне АТА. У экспазіцыю, якая атрымала назву «З Украінай у сэрцы», патрапілі працы шасці аўтараў.

На сённяшнюю Данеччыну можна паглядзець вачыма Алеся Пушкіна, Генадзя Драздова, Алеся Цыркунова, Тараса Носара, Алеся Сушы і Андруся Такінданга.

Акрамя дзясятка карцін, мастакі прывезлі з сабой рэчы і асколкі снарадаў, якія знайшлі ў разбуранай школе ў Пясках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула