БЕЛ Ł РУС

Суд адмовіўся разглядаць пазоў Навальнага да Пуціна

12.02.2016 / 18:51

Цвярскі суд Масквы адмовіўся разглядаць пазоў Аляксея Навальнага да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, бо заява не падлягае разгляду ў парадку адміністрацыйнай вытворчасці.

«Вызначэннем суддзі ў прыняцці адміністрацыйнай заявы Навальнага да прэзідэнта Расійскай федэрацыі Пуціна адмоўлена, паколькі яна не падлягае разгляду і вырашэнню ў парадку адміністрацыйнай вытворчасці», — распавяла прэс-сакратар суда Анастасія Дзюрко.

Раней паведамлялася, што Навальны звярнуўся ў суд з пазовам да прэзідэнта, які, на яго думку, дапусціў парушэнне антыкарупцыйнага заканадаўства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула