БЕЛ Ł РУС

Нясвіжскі завод медпрэпаратаў адклікае адразу тры свае лекавыя сродкі

14.02.2016 / 18:36

Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў звярнуўся ў Міністэрства аховы здароўя аб адкліканні з абарачэння адразу трох лекавых сродкаў, якія нечакана паказалі непажаданую рэакцыю пацыентаў.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя на падставе паведамлення завода з абарачэння адклікаюцца раствор ізатанічны для інфузій натрыю хларыд, раствор для інфузій калію хларыд і глюкоза. Усе тры прэпараты паказалі непажаданую рэакцыю арганізма пацыентаў.

Варта адзначыць, што ўсе тры лекавыя сродкі — даволі простыя ў вырабе прэпараты і шырока выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула