БЕЛ Ł РУС

Маладафронтаўцы вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі ў Баранавічах

14.02.2016 / 19:23

У Баранавічах 13 лютага ў раёне чыгуначнага вакзала «Баранавічы-Палескія» быў узняты нацыянальны сьцяг, што дазволіла хаця б на некалькі гадзінаў назваць станцыю «Баранавічы бел-чырвона-белыя».

Актывісты Маладога Фронту абралі месца і час, калі гэта магло ўбачыць як мага больш людзей. Акцыю зладзілі ў рамках марафону «Люблю Беларусь».

Нагадаем,маратон «Люблю Беларусь» стартаваў 4 лютага з ініцыятывы Маладога Фронту. Нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі былі ўзьнятыя ў БабруйскуМаладзечнеЖлобінеОршы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула