БЕЛ Ł РУС

Віцебскі прадпрымальнік атрымаў прытулак у Польшчы

14.04.2008 / 17:36

Nashaniva.com

Паводле рашэньня Акруговага суда Беластоку, экстрадыцыя беларуса зьяўляецца юрыдычна недапушчальнай.


Ануфры Рамановіч,
Фота poranny.pl

Беларускі прадпрымальнік Ануфрый Рамановіч не будзе выдадзены Беларусі. Паводле рашэння Акруговага суда Беластока, экстрадыцыя беларуса з’яўляецца юрыдычна недапушчальнай.

Сярод довадаў у гэтай справе быў ліст лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, у якім сцвярджаецца што Рамановіч з’яўляецца яго паплечнікам і даўно супрацоўнічае з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Тым самым застаўся незадаволеным запыт Беларусі аб экстрадыцыі Ануфрыя Рамановіча, якога на радзіме абвінавачваюць у крымінальным злачынстве — нявыплаце падаткаў. Рашэннем суда Рамановіч таксама вызвалены з арышту, у якім быў больш за месяц.

Ануфрый Рамановіч быў затрыманы напачатку сакавіка ў Беластоку на падставе арыштнага ордэру з Беларусі. Перад выездам з Беларусі ён быў прадпрымальнікам і дапамагаў Фонду імя Лява Сапегі ў Віцебску. На ягоным заводзе працаваў палітвязень Павал Севярынец.

Праблемы ў прадпрымальніка пачаліся ў 2000 годзе, калі вырашыў ён балатавацца на парламенцкіх выбарах. З таго часу пачаліся ператрусы ў ягонай кватэры, а фірма пастаянна кантралявалася‑правярался.

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула