БЕЛ Ł РУС

Патрыярх Кірыл заклікаў зрабіць усё магчымае для збліжэння ЗША і Расіі

15.02.2016 / 17:58

Царква і грамадства павінны зрабіць усё магчымае, каб спрыяць паляпшэнню ўзаемаадносін Расіі і ЗША, сказаў патрыярх Кірыл у інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today, якое ён даў па выніках сустрэчы на Кубе з папам Францішкам.

pravmir.ru

«Трэба зрабіць усё для таго, каб радыкальна змяніць адносіны паміж Расіяй і ЗША да лепшага. Трэба разумець, што існуюць дзве такія магутныя краіны, якія адна адну могуць знішчыць, якія свет могуць знішчыць сваім ваенным патэнцыялам. Ні ў якім разе нельга дапусціць вялікай вайны», — заявіў патрыярх.

Паводле слоў прадстаяцеля РПЦ, тэма паляпшэння адносінаў Масквы і Вашынгтона абмяркоўвалася ў ходзе яго сустрэчы з папам Францішкам.

«Мы сустрэліся ў той самы момант, калі згушчаюцца хмары над Сірыяй і калі ўзнікае пагроза магчымага сутыкнення дзяржаў, якія валодаюць велізарным разбуральным патэнцыялам», — сказаў патрыярх Кірыл.

Па словах патрыярха, збліжэнню ЗША і Расіі павінна дапамагчы у тым ліку і шырокая грамадскасць, «грамадская падтрымка, якая ідзе знізу, ад простых людзей».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула