БЕЛ Ł РУС

У Мінску судзяць за акцыю супраць міліцэйскага гвалту

16.02.2016 / 10:45

У Ленінскім раённым судзе Мінска сёння судзяць актывістаў АГП Анатоля Лябедзьку, Мікалая Казлова і Вольгу Маёраву за ўдзел у акцыі 30 студзеня.

Тады каля Вярхоўнага суда Беларусі прайшла акцыя супраць гвалту міліцыі. Анатоля Лябедзьку будзе судзіць суддзя Марына Запаснік, Мікалая Казлова — суддзя Андрэй Камушкін, Вольгу Маёраву — Дзмітрый Астапенка.

11 лютага частку ўдзельнікаў акцыі ўжо пакаралі штрафамі ад 20 да 50 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула