БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў трактара на хаду адляцела кола

16.02.2016 / 21:48

Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага раёна сталіцы Любоў Трапашка.

Здарэнне адбылося сёння каля 17.30 на праспекце Жукава. Падчас руху ў трактара абламала вось, у выніку чаго зляцела кола. Яно ўпала на машыну «Рэно Лагуна», якая ехала побач. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Трактар належыць аднаму з прадпрыемстваў Мінска. З-за надзвычайнага здарэння службовыя асобы, якія адказваюць за тэхнічны стан транспартных сродкаў на прадпрыемстве, могуць быць прыцягнутыя да адказнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула