БЕЛ Ł РУС

Паўабаронца «Лакаматыва» справакаваў скандал на матчы ў Турцыі

17.02.2016 / 09:41

Nashaniva.com

Паўабаронца «Лакаматыва» Дзмітрый Тарасаў справакаваў скандал пасля матча з турэцкім футбольным клубам «Фенербахчэ» ў Стамбуле.

Пасля заканчэння матча Тарасаў зняў футболку, у якой гуляў. Пад ёй была майка з партрэтам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і надпісам «Самы ветлівы прэзідэнт».

Правілы УЕФА забараняюць любыя палітычныя заявы падчас матчаў. Хутчэй за ўсё, «Лакаматыў» сутыкнецца з дысцыплінарнымі мерамі з-за дзеянняў Тарасава.

Дарэчы, «Фенербахчэ» выйграў з лікам 2:0, матч у адказ — праз тыдзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула