Брытанскія знішчальнікі падняліся на перахоп расійскіх самалётаў
Брытанскія знішчальнікі Typhoon былі адпраўленыя на перахоп двух расейскіх бамбавікоў, якія набліжаліся да паветранай прасторы Брытаніі, паведаміла міністэрства абароны Злучанага Каралеўства.
За апошні год знішчальнікі краін НАТА неаднаразова падымаліся ў паветра для перахопу расійскіх самалётаў.
Падобныя выпадкі адбыліся ў кастрычніку 2015 гады над Паўночным морам і ў лістападзе — над Атлантыкай.
Расійскія ваенныя самалёты ні разу не ўрываліся ў паветраную прастору Брытаніі, аднак неаднаразова падляталі блізка да мяжы і здзяйснялі палёты ў «брытанскай зоне інтарэсаў».
У снежні таго ж года брытанскія ваенныя правялі перамовы з расійскімі калегамі ў Маскве ў сувязі са шматлікімі выпадкамі набліжэння расійскіх самалётаў да брытанскай паветранай прасторы.
Як паведаміў тады міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан, гэтыя перамовы былі накіраваныя на прадухіленне якіх-небудзь «пралікаў або выпадковасцяў».
Яшчэ ў маі мінулага года ваенны аглядальнік Бі-бі-сі Джонатан Біл адзначаў, што Каралеўскія ВПС апошнім часам «ужо прывыклі да гэтага» і, здаецца, перахопліваюць расійскія самалёты ледзь не кожны месяц.