БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Мінск прывезлі ікону з часцінкай цярновага вянка Ісуса Хрыста

21.02.2016 / 10:11

З добраславення найсвяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла абраз Ісуса Хрыста з часцінкай цярновага вянка будзе прынесены ў Мінск 21 лютага, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

Пастаянным месцам знаходжання цярновага вянка з'яўляецца сабор Парыжскай Божай Маці (Парыж, Францыя).

У 9.45 святыня мелася прыбыць уў Свята-Духавы кафедральны сабор Мінска. Урачыстую сустрэчу іконы ўзначаліць мітрапаліт Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі. З 12 гадзін святыня будзе даступная для пакланення вернікаў аж да 16 гадзін 24 лютага.

24 лютага абраз Збавіцеля з часцінкай цярновага вянка будзе прынесены ў Аляксандра-Неўскі храм Мінска, дзе яму можна будзе пакланіцца да 20 сакавіка. Затым святыня будзе знаходзіцца ў Раство-Багародзічным жаночым манастыры Гродна.

27 красавіка абраз адправіцца ва Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр, пасля чаго 9 чэрвеня адбудзе ў Маскву.

Цярновы вянок Збавіцеля з'яўляецца галоўнай хрысціянскай святыняй Парыжа, паведамляе БПЦ. Паводле Евангелля, цярновы вянок быў прыладай Пакутаў Хрыстовых. Рымскія воіны, «сплёўшы вянок цярновы, усклалі яму на галаву».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула