БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Аліеў пагутарылі па тэлефоне

19.02.2016 / 12:47

Тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Азербайджана Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева адбылася 19 лютага.

У кантэксце абмеркавання стану і перспектыў двухбаковых адносін кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі іх стратэгічны характар, адзначыўшы, што ўзаемадзеянне дзвюх краін заўсёды выбудоўвалася ў духу дружбы і ўзаемаразумення.

Падрабязней прэзідэнты спыніліся на супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай сферы, выказаўшы гатоўнасць значна актывізаваць узаемны гандаль. Размова ішла ў тым ліку аб вытворчай кааперацыі. Беларускі бок, у прыватнасці, гатовы разгледзець магчымасць разгортвання сумесных вытворчасцей у Азербайджане па ўсіх напрамках узаемадзеяння з выхадам у перспектыве з агульнай прадукцыяй на рынкі трэціх краін.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі таксама міжнародны парадак дня.

Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў дамовіліся прадоўжыць практыку рэгулярных кантактаў, якая склалася ў адносінах паміж краінамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула