Рада бяспекі ААН адхіліла праект рэзалюцыі Расіі па Сірыі
Сябры Рады Бяспекі ААН не дасягнулі пагаднення па праекце расійскай рэзалюцыі, дзе ўтрымліваецца патрабаванне спыніць дзеянні, якія падрываюць суверэнітэт Сірыі, паведаміў старшыня Рады бяспекі Рафаэль Рамірэс.
У ходзе пасяджэння 19 лютага праект рэзалюцыі адхілілі шэсць краін, сярод якіх ЗША, Францыя і Вялікабрытанія.
Па словах Рамірэса, у Рады бяспекі ёсць час да панядзелка, каб пачуць водгукі краін на рэзалюцыю.
Перад пачаткам пасяджэння пастаянны прадстаўнік Францыі ў ААН Франсуа Делатр раскрытыкаваў расійскі праект. Французскі дыпламат заявіў, што лічыць тупіком палітыку Расіі, якая «безумоўна» падтрымлівае прэзідэнта Сірыі Башара Асада.
Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Саманта Паўэр заявіла, што ў расійскага праекта няма будучыні.
Расія ўнесла на разгляд ААН праект рэзалюцыі па Сірыі ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на турэцка-сірыйскай мяжы.