БЕЛ Ł РУС

Польшча плануе ўвесці часовы памежны кантроль на шэнгенскіх межах на час саміту НАТА

21.02.2016 / 13:03

Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы плануе аднавіць часовы памежны кантроль на час правядзення саміту НАТА (8—9 ліпеня) і Сусветных дзён моладзі (26—31 ліпеня).

Пра гэта распавёў намеснік міністра МУС Яраслаў Зялінскі.

«Механізм часовага аднаўлення памежнага кантролю прымяняўся ўжо двойчы (падчас правядзення Чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 г. і саміта па пытаннях клімату ў 2013 годзе). Гэтая мера добра сябе паказала, бо дазволіла павысіць узровень бяспекі», — адзначыў ён.

«Сусветныя дні моладзі — гэта велізарнае мерапрыемства, з вялікай колькасцю гасцей, перш за ўсё, маладых людзей. У сваю чаргу, саміт НАТА — важная падзея, з мноствам VIP-гасцей, высокапастаўленых прадстаўнікоў дзяржаў. Мы лічым аднаўленне памежнага кантролю неабходнай мерай», — падкрэсліў намеснік міністра ўнутраных спраў Яраслаў Зялінскі.

Паводле яго слоў, ведамства таксама хоча, каб да пачатку мерапрыемстваў быў прыняты т. зв. антытэрарыстычны закон

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула