БЕЛ Ł РУС

Баевікі Ісламскай дзяржавы перарэзалі адзіны шлях забеспячэння сірыйскай арміі ў Алепа

22.02.2016 / 08:35

СГ

Баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» перарэзалі адзіную трасу, па якой ажыццяўляецца забеспячэнне сірыйскай арміі ў раёне Алепа. Пра гэта паведаміў у панядзелак 22 лютага тэлеканал Al Masdar.

У той самы дзень, калі сірыйскія войскі захапілі вёскі на ўсход ад Алепа, тэрарысты, па інфармацыі тэлеканала, атакавалі пазіцыі сірыйскай арміі ў раёне населенага пункта Расм ан-Нафаль на паўднёвым усходзе правінцыі Алепа. У выніку ўрадавыя сілы былі вымушаныя адступіць.

У бліжэйшыя гадзіны, як чакаецца, сірыйская армія пачне контратаку з мэтай выбіць баевікоў ІД з населенага пункта.

У правінцыі Алепа ідзе маштабны наступ сірыйскай арміі, падтрыманай іранскімі часцямі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. Сілы Асада хочуць зачысціць часткова кантраляваны ісламістамі горад Алепа — найбольшы горад Сірыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула