БЕЛ Ł РУС

Саакашвілі: Мае амбіцыі ва Украіне — вышэй за пасаду прэм'ера

22.02.2016 / 10:10

Губернатар Адэскай вобласці і былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Руставі 2», што яго амбіцыі на Украіне «значна вышэйшыя, чым пасада прэм'ер-міністра».

Такім чынам Саакашвілі адказаў на прамое пытанне, ці не думае ён пра тое, каб заняць фатэль прэм'ера.

Былы прэзідэнт Грузіі сказаў, што ставіць перад сабой мэтай «усталяваць цалкам новыя правілы гульні і прадставіць новае пакаленне палітычнай эліты».

На яго думку, Украіна павінна прайсці шлях, які Грузія прайшла да «рэвалюцыі ружаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула