БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд пачаў слуханні па справе Ганны Шарэйка

22.02.2016 / 10:24

Вярхоўны суд Беларусі ў панядзелак пачаў слуханні па справе члена Савета Рэспублікі Ганны Шарэйка, якая займала пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

Усяго на лаве падсудных сем чалавек, у тым ліку грамадзянін Літвы Вальдэмарас Норкус, які хадайнічаў аб прадастаўленні яму перакладчыка.

Ганну Шарэйка пазбавілі недатыкальнасці ў жніўні 2014 года на пазачарговай сесіі Савета Рэспублікі пятага склікання. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, на працягу некалькіх гадоў яна давала незаконныя ўказанні службовым асобам птушкафабрыкі, якія ўваходзілі ў конкурсную камісію, каб яны прымалі рашэнні аб закупках кармоў і кармавых дабавак у замежнай фірмы па завышаных коштах. Па ацэнцы следства, гэта пацягнула прычыненне шкоды на 4 млрд рублёў.

У дачыненні да Шарэйка распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 424 КК (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі). У снежні 2015 году матэрыялы паступілі ў Вярхоўны суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула