БЕЛ Ł РУС

Памёр «Монга», старэйшы брат Фідэля і Раўля Кастра

24.02.2016 / 8:4

Бі-бі-сі

На Кубе на 92-м годзе жыцця памёр Рамон Кастра, старэйшы брат лідэра кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра і цяперашняга прэзідэнта Кубы Рауля Кастра.

Рамон Эўсэбіа Кастра Рус не браў удзел у ваенных дзеяннях падчас кубінскай рэвалюцыі 1953-59 гадоў, бо абавязкам старэйшага з братоў засталося кіраваць сямейнай фермай і даглядаць бацькоў.

Аднак ён выступаў у ролі фактычнага інтэнданта узброеных атрадаў свайго брата Фідэля Кастра, забяспечваючы іх правізіяй, зброяй і палівам, якое ва ўмовах дэфіцыту бензіну ён сам жа вырабляў з спірту.

Пасля перамогі рэвалюцыі Рамон Кастра заняўся сельскай гаспадаркай вострава.

Ён ніколі не займаў пасады міністра сельскай гаспадаркі, заўсёды застаючыся толькі «дарадцам ўрада», але менавіта яго лічаць ініцыятарам усіх сацыялістычных рэформаў у гэтай галіне кубінскай эканомікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула