БЕЛ Ł РУС

Два школьнікі абакралі лецішча каля Жодзіна

24.02.2016 / 11:16

Увечары 21 лютага ў міліцыю звярнулася жыхарка Жодзіна 1977 года нараджэння і паведаміла, што нехта, разбіўшы акно, пракраўся на яе лецішча ў вёсцы Звеняты і выкраў бензатрымер, наждак, ручны распыляльнік, пыласос і іншую маёмасць. Шкода ацэньваецца ў Br8,4 млн.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што злачынства здзейснілі два школьнікі - навучэнцы 8-га і 9-га класаў, жыхары вёскі. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула