БЕЛ Ł РУС

Чатыры візавыя цэнтры Польшчы адкрываюцца ў Беларусі 1 сакавіка

1.03.2016 / 08:03

У Мінску візавы цэнтр у выніку будзе размяшчацца ў ГЦ «Галілеа»

Чатыры візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Беларусі 1 сакавіка, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас.

Візавы цэнтр у Мінску адкрыецца па адрасе вул.Чыгуначная, 33.

Яшчэ тры цэнтры адкрыюцца ў трох абласных гарадах — Брэсце (вул. Маскоўская, 208A-1), Гродне (вул. Горкага, 89), Гомелі (вул. Пушкіна, 2).

У Мінску польскі візавы цэнтр будзе працаваць па часовым адрасе ў бізнес-цэнтры SV Plaza (вул. Чыгуначная, 33), там ён будзе размяшчацца два-тры тыдні, а затым пераедзе ў гандлёвы цэнтр Galileo, удакладняе Onliner.by

Паслугі складуць 15 еўра ў беларускім эквіваленце, без уліку кошту візы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула