БЕЛ Ł РУС

«А ці знала пані Юзюка гарбатага з Кірдзішак?»

25.02.2016 / 18:05

Nashaniva.com

Піша Віктар Шукеловіч.

Фота Сяргея Гудзіліна

Неяк згадалася. Ашмянскае аўтастанцыя на змярканні. На сядушках сядзяць бабулі з паласатымі торбамі.

— А вы куды едзіця?

— У Сніпаўшчыну.

— А гэта вы якой парафіі будзіця, Барунскай?

— Не, Жупранскай.

— Як Жупранскай? Вам жа да Жупранаў далей будзя, чым у Баруны.

— Ні знаю, чаму так. Але ўсіх хавацца возяць на магільнік у Жупраны.

— А ці знала пані Юзюка гарбатага з Кірдзішак?

— Таго, што кажухі шыў, а дачка ягоная ў ставя ўтапілася?

— Але, таго самуга. У якога яшчэ карова цялё з дзвюма галовамі прывяла.

— Знала, чаму ж ні знаць… А чаго пані пытаецца?

— От, так. Падумала сабе, а ці шмат яго людзей знала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула