БЕЛ Ł РУС

Пра крэдыт ні слова: Лукашэнка і Пуцін абмежаваліся стандартнымі заявамі для прэсы

25.02.2016 / 21:03

Нягледзячы на тое, што на працягу дня грашовая тэма ўзнімалася не раз, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у сумеснай заяве не сказалі ні слова пра крэдыт Беларусі.

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржсавета была кароткай, абодва выйшлі ў добрым настроі. Здавалася б, усё ідзе да таго, што бакі абвесцяць аб фінансавай падтрымцы Беларусі. Пра гатоўнасць Расіі дапамагчы, нагадаем, заявіў Лукашэнка, вярнуўшыся з адпачынку ў Сочы.

Падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета краіны зацвердзілі праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на наступныя два гады.

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета доўжылася каля гадзіны, менш, чым сустрэча прэзідэнтаў у вузкім складзе. На сумесную заяву прыйшлі ўсе высокія чыноўнікі, якія сабраліся ў Палацы Незалежнасці.

— Пра крэдыт дамовіліся? — перш за ўсё пыталіся ў іх журналісты.

— Зараз самі ўсё пачуеце.

Аднак Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмежаваліся афіцыйнымі заявамі пра тое, што «абмеркавалі ўвесь комплекс пытанняў, якія носяць стратэгічны, праўдзіва-саюзніцкі характар». Пра фінансавую падтрымку не было сказана ні слова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула