БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Беларусі: Пытанне стварэння авіябазы РФ не абмяркоўвалася

25.02.2016 / 22:18

Nashaniva.com

Пытанне стварэння расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі на перамовах у Мінску ў чацвер не абмяркоўвалася, заявіў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

kremlin.ru

У Мінску ў чацвер прайшло пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

«Не. Усё ўжо раней сказана пра гэта было. Навошта паўтарацца?» — сказаў Раўкоў ria.ru.

Удакладняючыя пытанні аб кантактах на гэтую тэму паміж міністэрствамі абароны дзвюх дзяржаў і аб магчымасці размяшчэння расійскай авіябазы ў краіне ён пакінуў без каментароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула