БЕЛ Ł РУС

Сенат Італіі падтрымаў легалізацыю аднаполых саюзаў

25.02.2016 / 22:28

Італьянскі сенат ухваліў законапраект, які прадугледжвае легалізацыю грамадзянскіх саюзаў аднаполых пар.

corriere.it

За прыняцце праекта прагаласавалі 173 сенатары, супраць — 71. Законапраект яшчэ павінна ўхваліць ніжняя палата парламента. Прэм'ер-міністр краіны Матэа Рэнца назваў галасаванне «гістарычным».

Калі праект прымуць, у аднаполых пар з'явяцца правы падзелу маёмасці і права атрымання ў спадчыну.

З дакумента выключылі норму аб праве аднаполых пар усынаўляць дзяцей. У сувязі з гэтым італьянская ЛГБТ-супольнасць назвала законапраект «здрадніцкім».

У канцы студзеня ў сувязі з чаканым прыняццем законапраекта ў Італіі адбыліся маштабныя акцыі пратэсту як прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, так і праціўнікаў легалізацыі аднаполых саюзаў.

Італія застаецца адзінай з буйных еўрапейскіх краін, дзе да гэтага часу не дазволены ні аднаполыя грамадзянскія саюзы, ні гей-шлюбы.

Гей-саюзы дазволеныя мясцовым заканадаўствам у некаторых муніцыпалітэтах, але на нацыянальным узроўні яны забароненыя.

У мінулым годзе Еўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што адсутнасць у Італіі нормаў аб аднаполых саюзах або шлюбах з'яўляецца парушэннем правоў чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула