БЕЛ Ł РУС

«Калі ў дзяржавы няма грошай, яна закрывае дзіркі за кошт народа» — футбаліст жодзінскага «Тарпеда» пра тарыфы на ЖКГ

26.02.2016 / 08:17

Nashaniva.com

Trubuna.com пагутарыла з футбалістамі ФК «Тарпеда-БелАЗ» Арцёмам Чалядзінскім і Аляксеем Панкаўцом, якіх таксама закранула павышэнне тарыфаў на ЖКГ

«Мяне ва ўсёй гэтай гісторыі азадачыла іншае, — адзначае Аляксей Панкавец.

— У Беларусі чамусьці падымаюць тарыфы, калі людзі пачынаюць бяднець.

Чаму гэта было не зрабіць, калі павышаліся заробкі і народ сябе адчуваў упэўнена? Ніхто б так хваравіта новаўвядзенне не ўспрыняў. Калі ў дзяржавы няма грошай, яна хоча закрыць дзіркі за кошт народа. І гэта мацней за ўсё б'е па звычайным чалавеку, бо спартсмены з большага могуць сабе дазволіць гэтую камуналку аплаціць. Пры гэтым беларусы паслухмяныя людзі. Атрымалі паперу — аплацілі. А ўжо потым пачынаюць думаць, як пражыць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула