БЕЛ Ł РУС

Пасол Расіі: Рашэнне канчатковае, Беларусь атрымае крэдыт

26.02.2016 / 22:53

Nashaniva.com

Рашэнне аб выдзяленні Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця крэдыту Беларусі прынятае канчаткова, заявіў пасол РФ у Мінску Аляксандр Сурыкаў.

kommersant.ru

«Рашэнне зараз дасягнута канчаткова і беспаваротна … Крэдыт паступіць у эканоміку Беларусі ў рамках Еўразійскага фонду», — сказаў Сурыкаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-1». Фрагмент інтэрв'ю быў паказаны ў пятніцу вечарам.

Дыпламат адзначыў, што «спатрэбіцца нейкая колькасць дзён, каб заключыць крэдытны дагавор, не думаю, што спатрэбіцца шмат часу».

Беларусь вядзе перамовы з МВФ аб атрыманні крэдыту на 3 мільярды даляраў у рамках пашыранага фінансавання пад 2,28% на 10 гадоў. Паралельна Мінск вядзе перамовы і разлічвае атрымаць крэдыт Еўразійскага фонду стабілізцыі і развіцця ў памеры 2 мільярдаў даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула