БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Брэсце — вялікі канцэрт фальклорных калектываў

2.03.2016 / 13:04

Nashaniva.com

У сераду 2 сакавіка а 18.00 у Абласным грамадска-культурным цэнтры Брэста (вул.Камуністычная 1) адбудзецца канцэрт «Лесіна песня».

Праграма канцэрта спалучае эстрадныя мелодыі, аўтарскія творы і прыгажосць народнай песні, аўтэнтычнае архаічнае выкананне.

Знаўцаў украінскай і беларускай песні пацешаць Вольга Брыштэн, Эльвіра Стальмашук, Ганна Мусвідас, ансамблі «Каліна» і «Акалада», хор «Палескія перазвоны». З некаторымі з іх, а таксама з двума творчымі дуэтамі брэсцкі слухач пазнаёміцца ўпершыню. Упершыню на вялікай сцэне будуць выкананы новыя творы брэсцкага кампазітара Арсеня Цецерука.

Канцэрт падрыхтаваны Украінскім навукова-педагагічным саюзам «Берагіня» да 145-годдзя з дня нараджэння Лесі Украінкі.

Уваход вольны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула