БЕЛ Ł РУС

У парламенце Паўднёвай Карэі пабіты сусветны рэкорд абмеркавання закона

2.03.2016 / 21:02

Апазіцыя ў парламенце Паўднёвай Карэі усталявала сусветны рэкорд па абмеркаванні законапраекта, прамаўляючы з трыбуны на працягу 192 гадзін.

Прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі Табура, наўмысна зацягваючы прыняцце закона аб супрацьдзеянні тэрарызму, які, на іх думку, абмяжоўвае асабістыя свабоды грамадзян і дае паўнамоцтвы спецслужбам парушаць тайну перапіскі, змянялі адзін аднаго на трыбуне парламента, выступаючы па некалькі гадзін кожны.

Некаторыя з іх, не ведаючы што казаць, спявалі, а адзін дэпутат нават зачытаў урыўкі з рамана Джорджа Оруэла «1984».

Папярэдні сусветны рэкорд па зацягванні абмеркавання быў усталяваны канадскімі парламентарыямі ў 2011 годзе. Тады яны зацягвалі прыняцце законапраекта 57 гадзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула